Загрузка...
Категории:

Загрузка...

Мниисэпп. Публикация материалов только с его разрешения

Загрузка...
Поиск по сайту:


страница28/31
Дата17.03.2012
Размер5.37 Mb.
ТипДокументы
С. В. Б а р ы с
Грамадска-палітычны ўплыў на тапаніміку зялёных масіваў мінска
Культурно-историческое наследие
Подобный материал:
1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   31
^

С. В. Б а р ы с,


навуковы супрацоўнік, Мінск


РОЛЯ МІНСКА Ў БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ КАНЦА XX ст.


Беларускае нацыянальнае адраджэнне канца ХХ ст. было падрыхтавана беларускімі пісьменнікамі і вучонымі ў папярэднія дзесяцігоддзі. Прадвеснікамі яго сталі творчая дзейнасць Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Іх творы вымушалі задумацца беларусаў аб сваім месцы ў гісторыі.

Да 1988 г. сталічнымі ўладамі і творчай інтэлігенцыяй была закладзена добрая аснова для аднаўлення і росквіту беларускай культуры. Аднак на той час у Мінску не было ніводнай беларускай школы, не дзейнічаў ні адзін касцёл. Багаслужэнне вялося толькі ў двух праваслаўных храмах: Свята-Духаўскім кафедральным саборы і Свята-Аляксандра-Неўскай царкве.

Беларускае нацыянальнае адраджэнне ў канцы XX ст. непасрэдна звязана з гарбачоўскай перабудовай грамадства і пачаткам галоснасці ў Савецкім Саюзе. Пачатак яму на Беларусі паклалі звароты беларускай творчай інтэлігенцыі сталіцы да Генеральнага сакратара ЦК КПСС М.С. Гарбачова: «Пісьмо 28-мі», накіраванае ў Маскву 15 снежня 1986 г., і «Пісьмо 134-х грамадзянаў Беларусі», высланае 4 чэрвеня 1987 г. Першы зварот даў пэўны вынік. З Масквы для вывярэння становішча з беларускай мовай у рэспубліцы прыязджала спецыяльная камісія ЦК КПСС. Аднак толькі пасля XIX Усесаюзнай канферэнцыі КПСС (чэрвень 1988 г.), якая разгледзела праблемы нацыянальна-культурнага развіцця ў СССР, у Мінску змянілася стаўленне кіраўніцтва КПБ да выкарыстання беларускай мовы. Ажыўленню грамадскага жыцця беларускай сталіцы садзейнічала актыўная дзейнасць мастацтвазнаўцы, археолага Зянона Пазьняка, які арганізаваў Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэньне» (БНФ). Гэта грамадская арганізацыя была ўтворана ў Вільнюсе на Устаноўчым з’ездзе 24 – 25 чэрвеня 1989 г. Пасля ўтварэння БНФ 27 чэрвеня 1989 г. была створана грамадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ). Неўзабаве заявілі аб сваім існаванні Нацыянал-дэмакратычная партыя Беларусі і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ). Усе гэтыя арганізацыі праявілі асаблівую актыўнасць у адраджэнні беларускай дзяржаўнасці і культуры.

Прыклад у гэтым паказвала сталіца. Мінскі гаркам КПБ у 1989 г. склаў «План мерапрыемстваў па пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы, далейшаму развіццю нацыянальна-рускай двухмоўнасці». План уключаў 34 мерапрыемствы. Для кожнага былі вызначаны тэрміны (1989 – 1991 гг.) і адказныя асобы. Агульны кантроль за ходам выканання плана мерапрыемстваў ускладаўся на сакратара Мінскага гаркама КПБ П.К. Краўчанку, які займаўся ідэалагічнай работай. Паводле плана прапаноўвалася «з 1991 г. работнікам упраўленняў народнай адукацыі і культуры Мінгарвыканкама перайсці на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці рабочай». У адпаведнасці з рашэннем Міністэрства народнай адукацыі БССР патрабавалася з верасня 1989 г. увесці выкладанне беларускай мовы ва ўсіх агульнаадукацыйных школах горада з першага класа (адказныя П.П. Кішкурна, Т.І. Драздовіч).

Для пашырэння беларускай мовы і ўзняццю яе прэстыжу, Міністэрства народнай асветы ў восень 1987 г. утварыла рэдакцыю часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе», які выдаецца са студзеня 1988 г., а з 1993 г. выходзіць пад назвай «Роднае слова». Старшыня Рэспубліканскай Рады грамадскага аб’яднання ТБМ імя Ф.Скарыны паэт Ніл Гілевіч і Пётр Краўчанка былі ініцыятарамі падрыхтоўкі Закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Яго рыхтавала аўтарытэтная камісія з розных устаноў на чале з намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР Н.М. Мазай. Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 11-га склікання на чатырнаццатай сесіі 26 студзеня 1990 г. У законе абвяшчалася дзяржаўнасць беларускай мовы, адзначалася, што ёй забяспечваецца ўсебаковае развіццё і функцыянаванне ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і пры гэтым дзяржава клапоціцца аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва Беларусі. Рускай адводзілася роля мовы міжнацыянальных зносін. Выкананне Закона аб мовах было расцягнута на 10 гадоў. У сувязі з прыняццем Закона аб мовах была распрацавана Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР, якая была зацверджана 20 верасня 1990 г. Аднак склалася так, што той закон не быў выкананы поўнасцю.

Важнае значэнне для далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці і культуры мела прыняцце 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У Дэкларацыи адзначалася, што «Беларусь стварае нацыянальную сістэму адукацыі, культуры і інфармацыі». Правал жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве стварыў спрыяльныя ўмовы для атрымання сапраўднага суверэнітэту Беларускай ССР. Увечары 25 жніўня 1991 г. пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР», якімі аб’явіла палітычную і эканамічную незалежнасць Беларускай ССР. З таго дня пачаўся новы этап у гісторыі нашай краіны – этап суверэннай Беларускай дзяржавы. Нацыянальная ідэя беларусаў нарэшце пачала ажыццяўляцца.

На шостай нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР 19 верасня 1991 г. наша дзяржава атрымала новую назву «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах – «Беларусь». У той жа дзень былі зменены дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Дзяржаўным сцягам быў зацверджаны нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг, а Дзяржаўным гербам – «Пагоня». У сувязі з рэферэндумам 14 мая 1995 г. была прынята новая дзяржаўная сімволіка, якая існуе цяпер. Аднак майскі рэферэндум 1995 г., які юрыдычна ўраўнаваў беларускую і рускую мовы на Беларусі, на самой справе спыніў беларусізацыю. У краіне пачаўся адкат нацыянальнага адраджэння. І для таго было шмат прычын. Узніклі новыя палітычныя ўмовы, пашырыўся эканамічны крызіс.

Аднак у 1988 – 1996 гг. было зроблена вельмі шмат. Пачалі выходзіць шэрагі беларускіх перыядычных выданняў (часопісы: дзіцячы – «Вясёлка», літаратурны для моладзі – «Крыніца», «Першацвет», мастацкі – «Мастацтва Беларусі», гістарычныя – «Спадчына», «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны часопіс»; газеты: «Наша слова», «Культура», «Народная газета», «Рэспубліка» і для дзяцей – «Раніца»).

Развал Саюза ССР, які стаў мяжой у развіцці беларускай дзяржаўнасці, быў увекавечаны ў замене назваў вуліц і плошчаў нашай сталіцы. 9 снежня 1991 г., на другі дзень пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў, плошча каля Дома Ураду атрымала назву Незалежнасці, а вуліца Максіма Горкага перайменавана на вуліцу Максіма Багдановіча, Ленінскі праспект – на праспект Францішка Скарыны.

У адраджэнні і станаўленні нацыянальнай свядомасці беларусаў значную ролю адыграла творчая інтэлігенцыя сталіцы, якая групавалася вакол Дома літаратараў і Палаца мастацтваў. У Доме літаратараў рэгулярна праводзіліся літаратурныя вечары, а ў Палацы мастацтваў – выставы беларускіх мастакоў. У прапагандзе гістарычнага мінулага Беларусі мае значныя дасягненні мінскі клуб «Спадчына», які арганізаваў у лютым 1985 г. і ўзначальвае сёння Анатоль Белы.

20 снежня 1992 г. на першым сходзе беларусаў блізкага замежжа, які праходзіў у Мінску ў Доме літаратара, была прынята пастанова аб аднаўленні Жыватворнага Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай – духоўнай рэліквіі, аб’ядноўчага сімвала беларускай нацыі. Рашэнне сходу беларусаў блізкага замежжа было падтрымана Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Работы па аднаўленні нацыянальнай святыні пачаліся ў красавіку 1993 г.

Агульнымі намаганнямі беларускай грамадскасці, Беларускага экзархата і свецкіх беларускіх улад неацэнная нацыянальная святыня была адноўлена. Яе зрабіў у 1997 г. брэсцкі майстар Мікалай Пятровіч Кузьміч, якому пазней была прысуджана прэмія «За духоўнае адраджэнне».

Штогадовая прэмія «За духоўнае адраджэнне» заснавана 5 студзеня 1997 г. указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Устаноўлена пяць штогадовых прэмій за выдатныя творы літаратуры і мастацтва на тэматыку духоўнага адраджэння.

Працэсы нацыянальнага адраджэння, якія пачаліся ў беларускай сталіцы ў 1989 – 1990 гг., хутка перакінуліся ў іншыя гарады Беларусі і за яе межы – месцы кампактнага пражывання беларусаў. За межамі рэспублікі ўзніклі культурна-асветныя суполкі, якія ў хуткім часе наладзілі сувязь з Рэспубліканскай Радай ТБМ. Беларускія суполкі ўзніклі ў Казахстане, Цверы і іншых месцах, у вайсковых частках Савецкай Арміі. Атрымалася так, што іх арганізатарамі або кіраўнікамі сталі падпалкоўнікі. Іх можна налічыць больш дзесятка, што дае падставы гаварыць пра «рух падпалкоўнікаў», які існаваў у 1989 – 1995 гг. Усе тыя падпалкоўнікі на пачатку 1990-х гадоў аказаліся ў Беларусі, пераважна ў Мінску, дзе спатрэбілася іх энергія і настойлівасць. Яны прынялі ўдзел у стварэнні беларускіх палітычных партый, грамадскіх нацыянальных арганізацый і беларускага войска. Пазней яны стварылі Беларускае згуртаванне вайскоўцаў. Некаторыя падпалкоўнікі запасу ўзначалілі новыя партыі або сталі іх актывістамі ці актывістамі грамадскіх аб’яднанняў (М. Статкевіч, Я. Лугін, А. Станкевіч, Г. Банкевіч, А. Несцяровіч, С. Суднік).

Садзейнічала нацыянальнаму адраджэнню і беларуская дыяспара. 8 – 10 ліпеня 1993 г. у Мінску, у Вялікім дзяржаўным тэатры оперы і балета, сабраліся прадстаўнікі беларускіх арганізацый на свой Першы з’езд беларусаў свету. Яны ўтварылі міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», суполкі якога цяпер дзейнічаюць у многіх краінах свету.

Важнае значэнне для будаўніцтва беларускай дзяржаўнасці было стварэнне нацыянальнай сістэмы ўзнагарод. Сярод іх асабліва значнымі з’яўляюцца ордэны Францішка Скарыны і Кастуся Каліноўскага.

Дасягненні нацыянальнага адраджэння даволі значныя. Дзякуючы намаганням грамадскасці і дзяржаўных рэспубліканскіх органаў, Беларусь стала суверэннай дзяржавай. Увяла свае нацыянальныя грошы – беларускія рублі, стварыла сваю нацыянальную армію – Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Пачалася беларусізацыя дзяржаўных органаў, сістэмы адукацыі і культуры, а таксама міліцыі і ўзброеных сіл. З 1993 г. пасяджэнні сесіі Вярхоўнага Савета вяліся на беларускай мове. Беларускія вучоныя і настаўнікі напісалі вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі для сярэдніх школ. У Мінску 42 сярэднія школы атрымалі статус беларускіх.


На прыканцы 80-х гг. нефармальныя аб’яднанні «Беларуская майстроўня», «Нашчадкі», «Спадчына», «Талака» адрадзілі ў Мінску народныя святы Купалле, Каляды, Масленіцу, Гуканне вясны. У адраджэнне гэтых свят уключыліся работнікі гарадскіх устаноў культуры. 19 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон «Аб святочных днях у Рэспубліцы Беларусь», у які былі ўключаны і хрысціянскія святы.

На пачатку 1990-х гг. былі перавыдадзены кнігі: В. Ластоўскага, У. Ігнатоўскага, А. Цвікевіча, М. Доўнар-Запольскага, А. Кіркора, А. Луцкевіча, А. Гаруна, Я. Купалы, А. Смоліча, а таксама факсімільныя выданні кніг Я. Коласа, М. Багдановіча, Я. Купалы, А. Зязюлі, А. Гаруна, Н. Арсенневай, К. Буйло, якія хутка знікалі з паліц кнігарні. Іх раскуплялі. Пісьменнік Барыс Сачанка сабраў і выдаў зборнік паэзіі беларускай эміграцыі «Туга па Радзіме» (Мінск, 1992). На сцэне Беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ажыццявілі пастаноўку спектакля «Тутэйшыя» па аднайменнай п’есе Купалы. Усё гэта садзейнічала абуджэнню гістарычнай памяці беларускага народа.

У Мінску адрадзіліся абшчыны ўсіх хрысціянскіх плыняў і іншых традыцыйных для Беларусі канфесій (іудзейскай і ісламскай). Пачалі аднаўляцца і будувацца новыя культавыя будынкі. Сёння ў Мінску вядзецца набажэнства ў 13 праваслаўных храмах, 4 касцёлах, 8 пратэстанцкіх храмах і 2 сінагогах.

Улічваючы той факт, што, паводле перапісу 1999 г., каля 80 % насельніцтва Беларусі назвалі беларускую мову роднай, праваслаўная і каталіцкая цэрквы ўсё часцей выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці беларускую мову. У 2002 г. выдадзена «Біблія» ў перакладзе на беларускую мову В.Сёмухі.

З 1 верасня 1993 г. Беларуская праваслаўная царква разам з Міністэрствам адукацыі праводзіць навукова-творчую экспедыцыю «Дарога да святыняў». Яна звычайна праводзіцца ў Дзень беларускага пісьменства. Урачыстасці кожны год адбываюцца ў новым месцы, але абавязкова ў старадаўнім горадзе.

Нацыянальнае адраджэнне беларускага народа прадаўжаецца. Завершана выданне 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Ужо надрукавана 16 тамоў «Беларускай энцыклапедыі» з 18 запланаваных. З 1996 г. выходзяць у свет кнігі недзяржаўнага выдавецтва «Беларускі кнігазбор», якое ўжо выдала 26 тамоў. У апошні час з друку выйшлі такія кнігі, як «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001), «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (2002), «Ілюстраваная гісторыя «Краіна Беларусь» (2003). Добраўпарадкоўваецца, абнаўляецца і будуецца Мінск. Занава пабудавана за адзін год гарадская ратуша на пл.Свабоды, гадзіннік якой з 14 верасня 2003 г. пачаў адлічваць час жыцця нашай сталіцы.


І. І. Сацукевіч,

аспірант Інстытута гісторыі НАНБ, Мінск


^ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЎПЛЫЎ НА ТАПАНІМІКУ ЗЯЛЁНЫХ МАСІВАЎ МІНСКА


Сёння цяжка ўявіць жыццё звычайнага чалавека ў буйным горадзе без паркаў і сквераў. Яны з’яўляюцца натуральнымі элементамі гарадской інфраструктуры. У парках і скверах адбываецца не толькі культурнае і эканамічнае, але і палітычнае жыццё горада. Адпаведна назвы зялёных масіваў горада з’яўляюцца неад’емнай часткай урбаністычнай прасторы – сукупнасці ўсіх унутрыгарадскіх назваў – і нясуць на сябе адбітак сацыяльнай, культурнай і палітычнай гісторыі.

У Беларусі паркі – вынаходніцтва старажытных егіпцян – з’явіліся ў XVI ст. Сярод гісторыкаў пакуль няма адзінства ў пытанні пра дату заснавання першага парку ў Мінску. Называюцца розныя лічбы – 1800, 1802, 1805 гг. З улікам крыніц ХІХ ст. трэба спыніцца на 1800 г. Менавіта тады на паўднёва-ўсходнім ускрайку Мінска быў заснаваны Гарадскі сад (зараз Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага). Створаны ён быў па ініцыятыве першага мінскага грамадзянскага губернатара Захара Эмануілавіча Карнеева, які напісаў на адной з паркавых драўляных пірамід: «Post laborem reguies» («Пасля працы – адпачынак»). Жыхары Мінска называлі парк яшчэ і Губернатарскім – у гонар заснавальніка сада. Але да сярэдзіны 20-х гадоў мінулага стагоддзя гэты зялёны масіў быў вядомы менавіта як Гарадскі сад, бо заставаўся сапраўды гарадскім і ўсеагульным, адзіным добраўпарадкаваным і вялікім па плошчы паркам горада.

На Высокай плошчы (пл. Свабоды) за будынкам ратушы існаваў невялікі сквер з пірамідальных таполяў. Але ў 50-я гг. ХІХ ст. яго высеклі разам з разбурэннем ратушы, каб вызваліць месца для маршыроўкі войскаў і добрага агляду на праваслаўны сабор. У 1866 г. плошча Высокага рынку была перайменавана ў Саборную, а ў адноўленым у 90-х гг. ХІХ ст. Саборным скверы ў 1900 г. ўсталявалі помнік Аляксандру ІІ.

У 1869 г. на плошчы Новага рынку была пабудавана капліца св. Аляксандра Неўскага, а праз тры гады плошча была пераўтворана намаганнямі жыхароў і гарадскіх улад у сквер, які назвалі Аляксандраўскім. У пачатку ХХ ст. сквер называюць як Аляксандраўскім, так і Тэатральным, што звязана з будаўніцтвам там у 1890 г. гарадскога тэатра.

У канцы ХІХ ст. на рагу вуліц Старажоўскай (Кісялёва) і Міхайлаўскай (Камуністычная) мяшчанін Іван Сцяпанаў на ўласнай зямлі пасадзіў фруктовы сад, які ў 1913 г. быў выкуплены горадам. Жыхары горада называлі яго Сцяпанаўскім садам, а сёння на тым месцы знаходзіцца безназоўны сквер з помнікам Тарасу Шаўчэнку.

У 1901 г. жыхары прывакзальнага раёна Мінска звярнуліся да ўлад з хадайніцтвам аб адкрыцці сквера на «пустопорожнем плацу» на рагу Каломенскай (Свярдлова) і Пецярбургскай (Ленінградскай) вуліц. Хадайніцтва было задаволена толькі ў 1913 г., калі самі ўлады вымушаны былі прызнаць, што «Театрального сквера городу не хватает». Новаўтвораны сквер назвалі Каломенскім. Цяпер ён называецца Міхайлаўскім, бо знаходзіцца побач з Міхайлаўскім завулкам (назва, дарэчы, гістарычная).

Можна зрабіць выснову, што дарэвалюцыйныя назвы садоў і сквераў Мінска досыць аб’ектыўна адлюстроўвалі горадабудаўнічую сітуацыю наваколля і мелі натуральны характар, чаго нельга было сказаць пра назвы паслярэвалюцыйнага перыяду. Новая рэвалюцыйная культура павінна была змяніць жыццё гараджан. Так, сады і паркі сталі месцам не толькі адпачынку, але і культуры, а значыць, і ідэалагічнай работы з насельніцтвам.

У 1926 г. Каломенскі сквер быў перайменаваны ў сквер імя КІМ (Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі) з усталяваннем там помніка Карлу Лібкнехту, а ў 1930 г. сквер ужо называўся садам імя К. Лібкнехта, Саборны сквер – Малым садам, Аляксандраўскі або Тэатральны – Вялікім садам (сёння – Цэнтральны сквер), Сцяпанаўскі сад – Старажоўскім, Гарадскі сад – садам «Профінтэрн». Праз некалькі год сад «Профінтэрн» ужо афіцыйна лічыцца Садам піянераў, з 1936 г. – Паркам культуры і адпачынку імя М. Горкага і, нарэшце, з 1960 г. – Цэнтральным дзіцячым паркам імя М. Горкага.

Палітыка найменавання паркаў і садоў ідэалагічнымі назвамі была падоўжана і ў дачыненні да новаўтвораных паркаў. Парк Перамогі быў створаны на землях вядомага з ХVІІІ ст. фальварка Людамонт, парк Чалюскінцаў утвораны з рэшткаў Камароўскага лесу, а парк 50-годдзя Кастрычніка – Архірэйскага лесу. Мала хто з навакольных жыхароў мікрараёна «Масюкоўшчына» ведае, што парк, дзе яны адпачываюць, завецца паркам 60-годдзя ўтварэння СССР (дарэчы, утвораны на месцы былой вёскі Падгрушава). Малаверагодна, што жыхары вуліцы Волаха ведаюць, што мясцовы зялёны масіў называецца скверам 60-годдзя ВЛКСМ. Штучныя, ненатуральныя назвы часцяком забываліся. Так, парк 30-годдзя Перамогі без аніякага афіцыйнага перайменавання пазначаецца зараз на гарадскіх картах як парк «Курасоўшчына».

У 50 – 60-я гг. ХХ ст. атрымалі распаўсюджанне так званыя мемарыяльныя паркі, якія ствараліся з мэтай ушанавання памяці пра найбольш выдатных дзеячаў ці адметныя падзеі гісторыі. Адзіны такі парк у Мінску – парк імя Я.Купалы, дзе з дапамогай малых архітэктурных формаў – скульптур, ліхтароў, бруку, фантана – удалося стварыць непаўторны куточак творчасці песняра ў цэнтры Мінска. Хочацца спадзявацца, што такім жа будзе і сквер А. Міцкевіча на Гарадскім вале.

Нажаль, заганная практыка называння зялёных масіваў горада ідэалагізаванымі і цяжкімі для вымаўлення назвамі мела працяг і ў нашы дні. Не думаю, што жыхары японскага горада Сэндая крыўдавалі б на нас, калі б мы ўшанавалі нашы пабрацімскія сувязі нейкім іншым чынам, а не найменаваннем сквера каля Музычнага тэатра Сэндайскім. Абсалютна незразумела рашэнне аб наданні невялікаму парку ў Серабранцы імя Надзеі Грэкавай (старшыня Вярхоўнага Савета БССР з 1939 па 1948 г.). Назва сквера – гэта не надмагільны помнік, які б дапамог захаваць імя чалавека ў народнай памяці. Наадварот, імя і творчасць вядомага дзеяча гісторыі і культуры павінна дапамагчы архітэктарам стварыць эстэтычную і духоўную прастору для паўнавартаснага адпачынку жыхароў горада. Але ёсць і станоўчыя прыклады: новы парк каля мікрараёна «Уручча» атрымаў назву «Уручча», што лагічна з пункту погляду гісторыі і арыентацыі ў гарадской прасторы. Архітэктар Кастрычніцкага раёна Мінска Ф. Жураўлёў звярнуўся да грамадскасці ў справе найменавання двух новых сквераў на лепшай вуліцы горада 2003 г. – Варанянскага.

У мэтах эстэтызацыі і ўпарадкавання гарадскога асяродка зялёных масіваў Мінска было б добра прыняць наступныя меры:

  1. найменаваць безназоўны сквер на рагу вуліц Варанянскага і Жукоўскага «Кавальскі сквер» – на памяць аб Кавальскай слабадзе (населенай майстрамі-кавалямі ў ХІХ ст.) і вуліцы Кавальскай (з 1986 г. – Варанянскага);

  2. найменаваць безназоўны сквер на рагу вуліц Варанянскага і Ляўкова «сквер Сенажаны» – на памяць аб прадмесці Мінска канца ХІХ – 1-й паловы ХХ ст., знесенага ў 80-я гг. ХХ ст.;

  3. найменаваць безназоўны сквер на рагу вуліц Варвашэні і Старажоўскай «Старажоўскі сквер» – на памяць аб праваслаўных могілках, існаваўшых тут з 1797 па 1964 г.;

  4. вярнуць гістарычную назву безназоўнаму скверу на рагу вуліц Кісялёва і Старавіленскай «Сцяпанаўскі сад»;

  5. выправіць памылку ў надпісе на помніку ў гонар заснавальніка парка Горкага – Захара Эмануілавіча Карнеева;

  6. назваць сквер каля Кастрычніцкай плошчы «Тэатральным», бо сёння сустракаецца ажно 4 назвы – «Аляксандраўскі», «Кастрычніцкі», «Тэатральны» і «Цэнтральны»;

  7. назваць новы парк у раёне будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі «Сляпянскім», бо раней тут знаходзілася геаметрычная сетка алей парка каля сядзібы (захавалася, вул. Парніковая, 26) Ваньковічаў. Тут жа былі вёска Вялікая Слепня і рэчка Сляпянка.



А. Ф. С а м у с и к,

кандидат исторических наук, Минск


^ КУЛЬТУРНО-ИСТОРИЧЕСКОЕ НАСЛЕДИЕ

МИНСКА И ЕГО ОКРЕСТНОСТЕЙ:

РЕАЛЬНОСТЬ И ПЕРСПЕКТИВЫ


В последнее время все более очевидным становится прямая зависимость финансового благополучия государства от количества посещающих его зарубежных гостей. Публикуемая регулярно статистика свидетельствует о том, что даже самые благополучные страны мира стремятся развивать туристический бизнес столь же быстро, как и рынок высоких технологий. И в общем-то это легко объяснимо. Причем дело здесь не только в повышении покупательского спроса за счет внешнего фактора, но и в чувстве патриотизма, гордости за свою страну, вызывающую интерес во всем мире.

К сожалению, Беларусь в этом плане далеко отстала не только от традиционных туристических центров, но и от своих недавних «коллег» по СССР – России, Украины и Литвы. Вместе с тем наше государство имеет огромный потенциал, реализация которого все еще возможна. Безусловно, уже и сейчас предпринимаются определенные усилия в этом направлении, однако по существу они носят локальный и несколько хаотический характер. Из богатейшего культурно-исторического наследия просто «выхватываются» отдельные архитектурные шедевры, на которые и возлагается основная надежда. При этом не менее значимые с точки зрения истории и туризма объекты продолжают медленно разрушаться.

Мало внимания, на наш взгляд, уделяется и наращиванию туристического сектора в Минске. Как столица белорусского государства, он принимает на себя большую часть иностранных гостей, в том числе и транзитом следующих через нашу страну. Исходя из этого, на данный момент городские власти видят свою первоочередную задачу в улучшении инфраструктуры. В то же время обзорные экскурсии по городу еще и сейчас практически ничем не отличаются от тех, что проводились здесь в советские времена.

В виде исключения следует отметить начало реконструкции пл. Свободы. В рекордные сроки здесь была восстановлена городская ратуша в своем классическом облике начала XIX в., быстрыми темпами также проводится и обновление комплекса зданий бывшего гостиного двора. Остается надеяться на то, что это лишь первый этап возвращения данной площади ее уникального внешнего вида. Ведь именно здесь на относительно небольшой территории в XVII – XVIII вв. сложился оригинальный барочный культовый ансамбль, включавший в себя целых пять монастырских комплексов с величественными храмами. Костелы доминиканцев (1622), бернардинцев (1644 – 1655), бернардинок (1642 – 1687), иезуитов (1700 – 1710), а также униатская церковь Св. Духа (1636) имели сходное стилевое решение, что придавало площади гармоничный и законченный вид. Необходимо также добавить, что в непосредственной близости располагались и другие барочные храмы – православная Петропавловская церковь на Немиге (1611– 1613), монастыри францисканцев и бригиток.

На данный момент, естественно, говорить о полном возрождении былого великолепия не приходится. Монастырь доминиканцев и униатская церковь были взорваны в советское время. Костел бернардинок, превращенный в православный кафедральный собор, в значительной степени утратил свои роскошные внутренние интерьеры. Полностью перестроен был и иезуитский коллегиум. Вместе с тем даже в теперешнем виде уцелевшие культовые сооружения придают старой части города в некотором роде романтическую окраску и могут стать отправным моментом в осмотре достопримечательностей столицы республики.

В перспективе, на наш взгляд, в центре города необходимо создать еще несколько привлекательных как для горожан, так и для заезжих туристов историко-культурных зон. На первое место тут мог бы выйти район площади Восьмого марта, где по одной из версий когда-то и возник Минск. Раскопки 1940 – 1950 гг. позволили четко проследить контуры бывшего детинца (укрепленный центр древнего города) и выявить на его территории ряд интересных объектов. По-настоящему уникальной находкой можно считать остатки каменного храма XI в., возведение которого велось в совершенно не привычном для княжеств Киевской Руси европейском романском стиле. Минская замковая церковь, к сожалению, так и не была достроена, но ее фрагменты хорошо сохранились и могли бы вызвать повышенный интерес как ученых, так и простых граждан. Идеальным вариантом было бы воссоздание в этом районе хотя бы части оборонительного вала с деревянными стенами, каменной церковью и жилой застройкой периода начальной истории города.

Еще одним потенциально перспективным центром туризма в центре Минска должен со временем стать и Пищаловский замок на ул. Володарского, где ныне размещается городской следственный изолятор № 1. Построенный в 1820-х гг. местным помещиком Рудольфом Пищалой он впитал в себя лучшие проявления английской неоготики. Компактное 3-этажное здание с четырьмя массивными угловыми башнями и небольшим барбаканом на входе, казалось бы, идеально подходит под военно-исторический музей или своеобразную гостиницу. Да и тюремный комплекс в трех минутах ходьбы от главной площади столицы – это уже явный анахронизм. Остается лишь надеяться, что неминуемое в любом случае преображение «средневекового замка» произойдет как можно скорее. А в качестве удачного примера здесь можно привести судьбу крепости-тюрьмы Консьержери в Париже или легендарного замка св. Ангела в Риме.

Расширение экскурсионного поля также вполне реально и через начало активного использования дворцово-парковых и усадебных комплексов, расположенных не только в черте города, но и за его пределами, однако тесно связанных с ним общей историей.

Из городских дворянских резиденций XIX – начала XX вв. на данный момент уцелело не так уж и много интересных с точки зрения архитектуры и туризма объектов. В первую очередь тут можно назвать городской усадебный дом и загородный дворец одного из самых известных минских шляхетских родов Ваньковичей. Бывшая родовая усадьба на Центральной площади столицы еще в начале 1990-х гг. была превращена в дом-музей знаменитого отечественного художника Валентия Ваньковича (1800 – 1842). А вот о бывшей его резиденции в Большой Слепянке (сейчас ул. Филимонова) как-то забыли, и в этом монументальном 2-этажном Т-образном здании в стиле лаконичного классицизма начала XIX в. до сих пор размещаются разные учреждения. Жаль, ведь именно здесь талантливый живописец создал лучшие свои произведения. Правда, в последнее время в связи с началом строительства по соседству нового корпуса Национальной библиотеки появилась реальная возможность превращения всего этого района в зону культуры и отдыха, где дворец Ваньковичей может занять почетное место.

Столь же востребованной когда-нибудь, вероятно, станет и Лошица. Резиденция депутата российской Государственной Думы первого созыва Евстафия Любанского была выстроена в 1895 г. и состояла из оригинального вида усадебного дома и флигеля с башенкой. Это наиболее полно сохранившийся в границах города усадебно-парковый комплекс, где сейчас размещается Лошицкое лесничество. Интерес здесь также может представлять и расположенный по близости винокуренный завод конца XIX в., приспособленный ныне под жилой квартал.

Живописная зона отдыха уже создана в районе бывшей неоклассической «Белой дачи» помещика Курасова постройки 1890-х гг. (сейчас ул. Казинца). Возведенная на склоне небольшой возвышенности, она удачно доминирует над окрестностями и легко может стать местом организации различного рода культурно-развлекательных мероприятий как городского, так и районного масштаба.

Что же касается окрестностей Минска, то в наше время единственным значимым в историческом плане объектом здесь, безусловно, является Заславль. Городище «Замэчак» Х в., бастионный замок XVI – XVII вв., Преображенская церковь второй половины XVI в. и фарный костел 1774 г. позволили в 1986 г. организовать тут историко-культурный заповедник и регулярно проводить оригинальные массовые мероприятия. Вместе с тем всего в каких-то 10 км от Заславля, в д. Семково, просто в ужасающем виде находится некогда прекрасное творение известного итальянского архитектора Карло Спампани (1750 – 1783) – усадебный комплекс бывшего минского воеводы, кавалера орденов Белого Орла и Александра Невского – Адама Хмары. Сам дворец, построенный в 1770-х гг. в переходном от барокко к классицизму стиле, был образцом для подражания, и в его честь даже слагались поэмы. К сожалению, в данный момент, отданный в распоряжение школы-интерната, он используется явно нерационально – главный корпус стоит с полуобвалившейся крышей и выбитыми окнами, а в боковых флигелях живет обслуживающий персонал и действует столовая.

В подобном виде находятся и резиденции некоторых прочих столичных градоначальников. К примеру, в д. Рованичи Червенского района, в 70 км от Минска, в полном запустении пребывает дворец бывшего маршалка (председателя) минского дворянского схода Людвига Слотвинского. Выстроенный в первой половине XIХ в., он выделяется большими 4-колонными мансардовыми портиками дорического ордера на парадном и парковом фасадах. Когда-то здесь на балы и литературно-музыкальные вечера собиралась вся элита губернии, в советское же время тут была сельская больница, ну а теперь эта роскошная в прошлом резиденция также стоит с выбитыми окнами и провалившимися перекрытиями.

В полуразрушенном виде пребывает и дворцово-парковый комплекс другого минского маршалка – Леона Ваньковича – в Смиловичах Червенского района, что всего в 30 км юго-восточнее Минска. Эта резиденция некогда имела уникальный внешний вид и состояла из объединенных в единое целое двух основных объемов – неоготического Старого дворца начала XIХ в. с квадратной в плане оборонительной башней и Нового дворца 1890-х гг. в стиле модерн с рядом небольших башенок с высокими шпилями, застекленных эркеров и пр. В советский период здесь разместился сельскохозяйственный техникум. Новый дворец еще и сейчас активно используется в учебных целях, тогда как Старый имеет заброшенный вид.

Сложные чувства вызывает и резиденция самого, пожалуй, знаменитого минского городского головы – Кароля Чапского – в Станьково под Держинском. Этот человек известен как инициатор строительства в Минске городского театра (ныне Белорусский театр Я. Купалы), электростанции, телефонной станции, первых линий конки, а также пивного завода (сейчас «Оливария») и пр. Его минский дворец был снесен в 1930-е гг. при строительстве здания ЦК КПБ, а на месте усадебного дома в Станьково высится новое массивное кирпичное здание школы-интерната. Местные школьные власти сумели за свой счет восстановить два уцелевших флигеля конца XIХ в. Однако главная «изюминка» комплекса – павильон «Скарбчик» в виде сказочного замка с угловыми башнями и стрельчатыми окнами – на данный момент стоит в запустении. А ведь когда-то именно здесь хранилась музейная коллекция, которую многие называли чуть ли не лучшей в регионе. Наиболее ценные ее экспонаты были вывезены в 1894 г. отцом Кароля, Эмилем Чапским, в Польшу, где и сейчас выставлены на всеобщее обозрение в Краковском отделении им. Э. Чапского польского Национального музея. В послевоенное же время в «Скарбчике» размещался музей Марата Казея, но и он не смог здесь обосноваться надолго.

Таким образом, современное состояние ряда роскошных в прошлом дворцово-парковых комплексов в общем довольно безрадостно. У местных властей просто не хватает средств на их реставрацию и поддержание в надлежащем виде. В то же время, на наш взгляд, тесная связь этих резиденций с историей нашего города позволяет столичной администрации взять под свой контроль данные объекты и создать на их территории загородные туристические комплексы, где бы культурно-развлекательный сектор гармонично сочетался с историко-познавательным.

В целом же следует признать, что Минск на данном этапе пока еще уступает даже таким городам, как Гродно, Витебск, Могилев или Пинск, в количестве интересных с точки зрения туризма объектов. Вместе с тем столичный статус и, как следствие, большие финансовые возможности (в том числе и в виде частных инвестиций) обязаны содействовать его скорому превращению в город современного европейского типа, широко известный своими музеями и памятниками архитектуры.

1   ...   23   24   25   26   27   28   29   30   31

Скачать, 286.49kb.
Поиск по сайту:

Загрузка...


База данных защищена авторским правом ©ДуГендокс 2000-2014
При копировании материала укажите ссылку
наши контакты
DoGendocs.ru
Рейтинг@Mail.ru