Загрузка...
Категории:

Загрузка...

Тлумачальная запіска

Загрузка...
Поиск по сайту:


страница6/15
Дата08.03.2012
Размер6.97 Mb.
ТипДокументы
Савецка-фінляндская вайна
Суадносіны войск Фінляндыі і СССР
Людскія і матэрыяльныя страты Фінляндыі і СССР
Працуем з гістарычнай інфармацыяй.
Вытрымкі з аператыўнага данясеніія НКВД БССР сакратару ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ад 17 кастрычніка 1939г.
Подобный материал:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Узяднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Не чакаючы заканадаўчых

актаў, сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс.кароў, а таксама зерне на песеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы.

У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю. Наведаўшы заходніх рэгіёнах Беларусі сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ў дасланым на імя I. В. Сталіна пісьме, так харатэрызаваў становішча : "...Хочу поделиться некоторыми впечатлениями от своих поездок в Западную Белоруссню. Мне пришлось посетить Столбцы, Мир, Тур, Кареличи, Новогрудок, Несвиж, Слоним, Барановичи, Волковыск и много сел и деревень. Белорусский крестьяннн-бедняк, часто и середняк, гол и раздет... Белорусское крестьянство настроено прекрасно, поддерживает во всем, чем может, Красную Армню.. .Прекрасно все говорят по-русски, даже молодежь...

За Белостокам население встречает наши войска более сдержанно, русский язык знают меньше, чаще раздаются выстрелы из-за угла, и из лесу по красноармейцам, командирам..."

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў, хоць яе прысутнасць не магла не ўплываць на становішча ў краі.

На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 2672 тыс.чалавек, што складала 96,7% выбаршчыкаў. За вылучаных кандыдатаў было аддадзена 90,7% галасоў. 3 926 абраных дэпутатаў Народнага сходу 363 былі з сялян, пераважна беднякоў і парабкаў, 197 - з рабочых, 166 - з інтэлігенцыі і іншых пластоў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.

Народны сход абраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, выслухаўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу прадстаўнікоў Народнага сходу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз'яднаннем іх з Беларускай ССР.

У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.

Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні. Пасля перадачы Літве часткі беларускіх зямель плошча рэспублікі склала 223 тыс. кв. км, насельніцтва - 10,2 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. Болыл чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, а т'зрыторыя пашырылася на 400 тыс. кв. км. Паводле данных на 22 чэрвеня 1941 г. тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў агульнан плошчай 225,7 тыс. кв. км., на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Палітычную аснову ў БССР як і ў СССР складала таталітарная сітэма ўлады са сваім культам асобы ў абліччы Сталіна.

У студзені-сакавіку 1940 г. ствараліся мясцовыя органы савецкай улады. У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў. Абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі забяспечвалі арганізацыю грамадска-палітычнага жыцця і гаспадарчую дзейнасць. Ужо ў пачатку 1941 г. мелася 1 232 пярвічныя партарганізацыі, якія аб'ядноўвалі 16 лютага 1937 г. 16948 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 6 00 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі. Ужо ў верасні 1940 г. дзейнічала 2 041 пярвічная камсамольская арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 23 611 камсамольцаў, у тым ліку, звыш 8 770 мясцовых юнакоў і дзяўчат.

Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага сходу.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці павялічыўся амаль у 2 разы ў параўнанні з 1938 г. і склаў 27,6% прамысловай вытворчасці рэспублікі. У 1940 г. у заходніх абласцях было нарыхтавана каля 43% усяго аб'ёму драўніны Беларусі , 49% піламатэрыялаў, 54% цэменту, 40% шкіпідару, 98% шарсцяных тканін.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. - 1115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. Іх абслугоўвалі 101 машынна-трактарная станцыя з 997 трактарамі,іншымі сельскагаспадарчымі машынамі, якія былі створаны за кароткі тэрмін з дапамогай усёй дзяржавы. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных магазінаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі польскага насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку кулакоў, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падпол-ля, якое вяло барацьбу за захаванне Полылчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва неле-гальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў болышасці буйных насе-леных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспі-ратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чалавекі былі польскай нацыянальнасці. У мэтах папярэджання шырокай хвалі антысавецкіх выступленняў органы бяспекі ажыццяўлялі рэпрэсіўныя мерапрыемствы Тых, хто ўдзельнічаў у антысавецкіх актах, а таксама бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія не жадалі прымаць у БССР савецкае грамадзянства, высялялі ва ўсходнія і паўночныя раены Савецкага Саюза.

Нягледзячы на ўсю супярэчлівасць перажываемага моманту, у заходніх абласцях Беларусі была праведзена вялікая работа па арганізацыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Калі ў 1938 г. у заходніх абласцях было толькі каля 60 бальніц і каля 70 урачоў, то ў канцы 1940 г. тут мелася 243 бальніцы і радзільныя дамы. У медыцынскіх установах працавала 1 755 урачоў і 5 585 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове абучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускан, польскай, яўрэйскай 1 літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Важна падкрэсліць, што кіраўніцтва СССР і БССР імкнулася ўлічваць нацыянальныя асаблівасці заходняга рэгіёну. 3 гэтай мэтай адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Элаізы Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання.

Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх - А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і многія іншыя.

Патрэбна назваць дзеячоў беларускай нацыянальнай культуры М. Васілька, А. Салагуба, П. Пястрака, В. Таўлая, М. Засіма, Я. Брыля, М. Танка, С. Пяюна, якія шмат зрабілі для абуджэння нацыянальнай годнасці народа.

Становішча v ісраінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай €ХЛ\ Намнога складаней адбываліся сацыяльныя пераўтварэнні ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Асвятленне гэтых працэсаў празмерна заблытана, савецкай афіцыйнай гістарыяграфіяй, а таксама сучаснымі суб'ектывісцкімі ацэнкамі. Нельга не адзначыць таго, што ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны, садзейнічаў ўзмацненню націску СССР на прыбалтыйскія краіны. Імкнучыся забяспечыць бяспеку пауночна-заходняй мяжы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. Пачаліся інтэнсіўныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем дагавораў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 варасня 1939 г., а 5 кастрычніка з Латвіяй, 10 з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны.

Сёння вельмі папулярнае ў некаторых палітычных дзеячаў прыбалтыйскіх рэспублік слова "акупацыя", якое не адпавядае фактам мінулага. Па-першае, Чырвоная Армія імкнулася захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўнутраных спраў Прыбалтыйскіх краін. Па-другое, што вельмі важна, савецкай акупацыйнай адміністрацыі на гэтых тэрыторыях не было. Народ ствараў свае органы самакіравання ў паветах, гарадах і абласцях. Па-трэцяе, уваходжанне прыбалтыйскіх рэспублік у склад СССР адбылося ў 1940 г. паводле рашэння нацыянальных устаноўчых органаў, створаных на аснове праведзеных выбараў. Гэты акт быў прызнаны вялікімі дзяржавамі законным у 1945 г на Патсдамскай канферэнцыі, а таксама і 35 краінамі ў 1975 г. на Хельсінскай канференцыі.

Прысутнасць Чырвонай Арміі прыдавала прыхільнікам сацыялі-стычнай ідэі смеласці і рашучасці. Напрыклад, у Рызе, насельніцтва якой налічвала каля 350 тыс. чалавек, у антыўрадавых дэманстрацыях і мітынгах удзельнічала больш за 100 тыс.чалавек. У выбарах у Сейм у ліпені 1940 г. прыняло ўдзел 94,8% выбаршчыкаў. За кандыдатаў блоку працоў-нага народа прагаласавала 97,8%, супраць - толькі 2,2%. Дэпутатамі Сейма сталі 52 камуністы і 48 беспартыйных.

Ва ўмовах прысутнасці часцей Чырвонай Арміі адбывалася радыка-лізацыя некаторай часткі жыхароў прыбалтыйскіх краін, ўзрастала рэакцыйнасць кіраўніцтва, што выявілася ў імкненні стварыць ваенна-палітычны саюз "Прыбалтыйская канфедэрацыя", якая была накіравана супраць уз'яднання з СССР. У адказ на гэта, у чэрвені 1940 г. былі значна ўзмоцнены гарнізоны савецкіх войск ў Прыбалтыцы.

Утварэнне Малдаўскай ССР у жніўні 1940 г. адбылося ў выніку вяртання СССР, па яго патрабаванні, Бесарабіі і Букавіны, якія былі захоплены Румыніяй ад маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны, і ўз'яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.


^ Савецка-фінляндская вайна. Ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычных абставін у Еўропе неадкладнай задачай для СССР стала забеспячэнне бяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда -буйнейшага прамысловага цэнтра краіны. Мяжа СССР з Фінляндыяй праходзіла па Карэльскаму перашыйку ўсяго ў 32 км. ад Ленінграда. На працягу ўсёй мяжы, па так званай "лініі Манэргейма", фінскі бок пры падтрымцы краін захаду, актыўна ажыццяўляў будаўніцтва ваенных умацаванняў, што выклікала занепакоенаць савецкага кіраўніцтва. У кастрычніку 1938 г. паміж СССР і Фінляндыяй пачаліся перамовы аб урэгуляванні савецка-фінскай мяжы. На перамовах, якія працягваліся да кастрычніка 1939 г., Савецкі Саюз прапанаваў ажыццявіць абмен часткі фінскай тэрыторыі - 2 761 км2 на 5 529 км2 савецкай тэрыторыі ва ўсходняй Карэліі. Але гэтыя прапановы фінскі бок адхіліў, а перамовы былі прыпынены. 30 лістапада 1939 г. без аб'яўлення вайны часці Чырвонай Арміі перасеклі савецка - фінляндскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні. "Зімняя вайна" пачалася. Згодна аператыўных планаў савецкага камандавання, вайна з Фінляндыяй павінна была працягвацца ад 7 да 14 дзён. Кіраўніцтва СССР разлічвала на хуткую перамогу, аднак вайна зацягнулася, нават не гледзячы на значную ваенную перавагу савецкіх вайск. Некаторае ўяўленне аб колькасным і якасным стане армій у час ваеннага канфлікту паміж СССР і Фінляндыяй перадае табліца.

^ Суадносіны войск Фінляндыі і СССР




Фінская армія


Чырвоная Армія


Суадносіны


Дывізіі


14


24


1:1,7


Асабовы склад


265 000


425 640


1:1,6


Гарматы і мінамёты


534


2876


1:5,4


Танкі


26


2289


1:88


Самалёты


270


2446


1:9,1



Пачатак савецка-фінскай вайны прыкаваў увагу вялікіх дзяржаў да поўначы Еўропы. У сродках масавай інфармацыі была разгорнута буйнамаштабная антысавецкая кампанія, у якой актыўна эксплутавалася ідэя небяспекі "сусветнай камуністычнай рэвалюцыі". Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі "маральнае эмбарга" на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. Па ініцыятыве англійскай дыпламатыі ў Лізе Нацый было ўзнята пытанне правамернасці дзеянняў Савецкага Саюза і 14 снежня 1939 г. СССР быў выключаны з яе складу. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў нават 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза. Аднак, дапамога заходніх дзяржаў абмежавалася пастаўкамі ўзбраенняў, а таксама прадастаўленнем значных крэдытаў.

Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі, з вялікімі стратамі ажыццявілі па-спяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая "лінія Манер-гейма", а ўжо ў сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перагаворы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавора.

^ Людскія і матэрыяльныя страты Фінляндыі і СССР

Від страт


Страты Фінляндыі


Страты СССР


Забітыя і прапаўшыя без вестак


22 830


131476


Параненымі


43557


264908


Самалётаў


62


406


Танкаў


50


653


Гарматы і мінамёты


500


422 '



Негледзячы на перамогу, вайна з Фінляндыяй не прынесла славы Савец-каму Саюзу, больш таго, няўдачы савецкіх войск у вайне, падарвалі ў еўра-пейскай грамадскасці думку аб боездольнасці арміі СССР, хоць і садзейнічалі зрыву планаў адпраўкі ў Фінляндыю англійскіх і французскіх войск

Як бачна, сацыяльна-палітычныя працэсы ў заходніх рэгіёнах СССР у перадваенныя гады цяжка назваць адназначнымі. Разам з тым, дзякуючы намаганням кіруючых колаў СССР у 1939 - 1940 гг. адбылося значнае ўзмацнне краіны. Больш чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, на 400 тыс. кв. км. пашырылася яго тэрыторыя. У складзе Савецкага Саюза заходнія вобласці Украіны і Беларусі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўным зместам пераўтварэнняў, праведзенных тут у канцы 1939 -першай палове 1940 г., быў падзел памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шырокае культурнае будаўніцтва. Абапіраючыся на эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял усёй краіны, заходнія рэгіёны пасля ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў.


^ Працуем з гістарычнай інфармацыяй.

1. Параўнайце выступленне Г.Герынга перад прадстаўні камі польскага ўрада 16 лютага 1937 г. пры наведванні Варшавы і прамову Гітлера на нарадзе з вышэйшым камандным складам 22 жніўня 1939 г 2. Што азначае выказванне Гітлера " Нельга вечна стаяць насупраць адзін аднаго з вінтоўкай на баявым узводзе"? 3. Аб чым сведчыць заява начальніка, штаба аператыўнага кіраўніцтва ўзброеных сіл Германіі генерал-палкоўнік А. Йодль на Нюрбергскім трыбунале ? 4. Вызначце, чаму 5 верасня 1939 г. В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР «лічыць, што час яшчэ не наступіў...», а ўжо 10 верасня на чарговай сустрэчы з Шуленбургам адзначыў, што «савецкі ўрад мае намер выкарыстаць далейшае прасоўванне нямецкіх войск...». 5. Чаму адносіны насельніцтва за Беластокам да войск Чырвонай Арміі, аб якіх згадваецца ў дасланым на імя I. В. Сталіна пісьме сакратара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, аказаліся болып стрыманымі. Працуем з гістарычнымі дакументамі.

Вытрымкі з пастановы Палітбюро ЦК ВКП(б) «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі» I кастрычніка 1939 г. "1..Созвать Украинское народное собранне из выборных по областям Западной Украины (территория быв, воеводств Станиславского, Львовского, Тарнопольского и Луцкого) и Белорусское народное собрание из выборных по областям Западной Белоруссии (территория быв. воеводств Новогрудского, Виленского, Белостокского и Полесского).

Этн Народные собрания должны: 1) утвердить передачу помещичьих земель крестьянским комитетам; 2) решить вопрос о характере создаваемой власти, т.е. должна ли быть эта власть советская или буржуазная; 3) решить вогірос о вхождении в состав СССР, т. е. о вхождении украинскмх областей в состав УССР, о вхождении белорусских областей в состав БССР; 4) решить вопрос о национализации банков и крупной промышленности. 2.Украннское народное собранне созвать в г. Львове, Белорусское на родное собранне—в г. Белостоке...

4.Выборы в Народные собрания производить на основе всеобщего, прямого и равного избирательного права при тайном голосовании.

Правом выбора в Народные собрания пользуются все граждане мужского и женского пола достигшие 18 лет, независимо от расовой нацноналыюй принадлежности, вероисповедания, обязательного ценза, социального прои-схождення, имущественного положения ипрошлой деятельности...

10. Приступить к созданию коммуннстических организаций в Западной Украине и Западной Белоруссии, начав прием в кандидаты нз числа передовых рабочих, оказавших помошь Красной Армии в борьбе с враждебными элементами и проявивших себя в деле установления нового, революционного порядка, а также из числа передовых крестьян и интеллигенции.

Бывших членов Коммуннстической партии Западной Украины. и Ком-мунистической партии Западной Белоруссии принимать в ряды ВКП(б) не огульно, а в индивндуальном порядке после тщательной н неторопливой проверки...

26.Установнть следующие цены: на соль — 20 коп. за килограмм на территории Западной Украины, 30 коп. за килограмм на территории Западной Белоруссии; на спчки — 3 коп. за коробку маленького формата; на керосин — 65 коп. за литр на территории Западной Украины. 66 коп. за литр на территории Западной Белоруссии; на махорку — 50 коп. за пачку в 50 грамм".

Аб якім тыпе грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця сведчаць пункты 4,10,26 дадзенай пастановы ?

^ Вытрымкі з аператыўнага данясеніія НКВД БССР сакратару ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка ад 17 кастрычніка 1939г.

''Выборы депутатов в Народное собрание повсюду проходят с большим подьемом й большой активностью трудящихся. Подавляющая масса населення высказывается за восстановление в Западной Белоруссии Советской власти и присоедннение ее к БССР. Депутатами избнраются лучшие представнтели рабочего класса, крестьянства и интеллнгенции, стоящне за национализацию помешичьих земель, промышленных предприятий, за установление Советской власти.

Наряду с этим зафиксированы отдельные случан контрреволюцнонных выступленій враждебного нам элемента...В гор. Вельске учнтельннца школы № 5 Блюхаренко во время лекции заявнла: «Польша государство сильное, ее сейчас разбили только потому, что Россия сунула свой нос, используя войну с Германией, захватила территорию Польши н поработила наш народ... Через непродолжительное время польская власть вернется н как государство Польша будет процветать, наши народы — народы Польши возгосподствуют, и будут управлять государством не россняне»...

...жнтель дер. Студеничное Августовского уезда Завадский Францншек ... заявил: «Советов здесь не будет, потому что здесь не Белоруссия, а Польша. СССР не хотел только освободить Западную Белоруссию н Западную Украину. а зашел гораздо дальше. Поляки не хотят Советской власти, поэтому они не будут голосовать за присоединение Западной Белоруссии к Белоруссии Советской. Еврейского панства здесь не было н не будет. Во Франции уже создано новое польское правительство, которое собирает там польскне легионы. Польские войска, отошедшие в Литву, отправляются во Францню. Англия и Франция отберут Польшу у Германии и СССР. Красная Армия и Советы сейчас ведут свою политику — за все расплачиваются, обращаются с населеннем хорошо, но это только потому, что им нужно, чтобы население голосовало за Советы".

Вызначце альтэрнатыўныя адносіны да ўстанаўлення савецкай улады ў Заходняй Беларусі і яе далучэння да БССР і магчымыя прычыны такіх адносін.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15

Скачать, 332.32kb.
Поиск по сайту:

Загрузка...


База данных защищена авторским правом ©ДуГендокс 2000-2014
При копировании материала укажите ссылку
наши контакты
DoGendocs.ru
Рейтинг@Mail.ru